Для любові няма перашкодаў! Для любові і смерць не перашкода! Бо Бог ёсць Любоў! Дарагія браты і сёс…

Для любові няма перашкодаў! Для любові і смерць не перашкода! Бо Бог ёсць Любоў! Дарагія браты і сёстры, бліжэйшая субота 9.03 – Бацькоўская памінальная субота. На пярэдадні Вялікага Посту – засяроджанае МАЛЕННЕ ЗА СПАЧЫЛЫХ. У нашай беларускай царкве на Bokšto g. 4 а 10-й гадзіне адбудзецца ЗАЎПАКОЙНАЯ ЛІТУРГІЯ. У многіх з нас няма магчымасці наведаць магілкі нашых спачылых, але заўсёды ёсць магчымасць сустрэцца з імі ў сардэчнай малітве і ЛІТУРГІІ!