Беларускі праваслаўны прыход у Вільні знаходзіцца ў сэрцы Старога горада. Побач з месцам, дзе збірал…

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні знаходзіцца ў сэрцы Старога горада. Побач з месцам, дзе збіраліся паўстанцы напярэдадні 1863 года. (Так-так, мы суседзі са знакамітай «Карчмой 1863»).

Адна з умоваў арэнды — рамонт памяшканняў. Зараз будаўнікі працуюць у галоўнай залі, дзе звычайна праходзяць службы.

Калі вы рабілі рамонт дома, то памятаеце, як разлічваеш, бывае, на адзін бюджэт, а потым у працэсе выдаткі растуць. Так і ў нас. Напрыклад, толькі тынкоўка сцен глінай каштуе 2196 еўра (праца і матэрыялы), афарбоўка столі — 426 еўра, работа электрыка — 200 еўра. Ды і астатнія пакупкі па дробязі (плінтусы, кабелі, разеткі і г. д.) — каля 400 еўра. Гэта ўжо не кажучы пра аздабленне.

Мы хочам зрабіць нашу царкву ўтульнай, урачыстай і стылёвай. Без вас у гэтай справе, ну, аніяк. Таму просім дапамогі. Калі ласка, падтрымайце нас праз адну з гэтых платформаў:

Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі)
BYSOL
PayPal

P.S. На фота можна ўбачыць, як ідзе рамонт і якой будзе царква з вашай дапамогай.