Прапаную сёння звярнуцца да Госпада словамі гэтай малітвы:Хуткае і пэўнае дай суцяшэньне нам – дзеця…

Прапаную сёння звярнуцца да Госпада словамі гэтай малітвы:

Хуткае і пэўнае дай суцяшэньне нам – дзецям Тваім, Ісусе,
калі душы нашы сумуюць; не адлучайся ад душаў нашых у тузе: не аддаляйся ад думак нашых у жыццёвых цяжкасцях, але заўжды сьпяшайся нам на дапамогу. Будзь з намі, блізка будзь да нас, Усюдыпрысутны; як Ты заўсёды быў з Тваiмі апосталамі, так і тых, што імкнуцца да Цябе, злучы з сабою, Усядобры; каб, зьяднаныя з Табою, мы славілі Усесьвятога Духа!