Мікалай і я, Вольга, шчыра запрашаем жадаючых спяваць у царкоўным хоры на спеўкі.
Кожную пятніцу
18 – 19
Bokšto g.4
Працягваем рыхтавацца да набажэнстваў нядзелі і рыхтуемся да службы на Вялікдзень.
Ёсць ідэя падключыць з простымі песнямі да спеваў дзетак на Вялікдзень.
Будзе набажэнства ўначы, традыцыйнае, вялікае
00.00 – 2.20
А раніцай
10 – 10.40 – кароткая абедніца святочная. Там дзеткі змогуць разам з дарослымі, з бацькамі, з хорам паспяваць.
Уначы, калі можа больш дарослыя дзеці будуць разам з бацькамі, таксама можна гэта зрабіць.
Таму, калі ёсць жадаючыя, то можна арганізаваць пазней такую агульную спеўку для бацькоў і дзяцей, ці толькі дзеткі.
Калі ласка, напішыце мне асабіста, хто хацеў бы прыняць удзел у спевах царкоўнага хору і хто хацеў бы, каб дзеткі спявалі разам на Вялікдзень.