Праваслаўная супольнасць у Вільні шукае манекен у падрасніку для прыцягнення турыстаў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прывітанне!

Ёсць хто з Вільні?
Нам патрэбен манекен!

У мінулым годзе насупраць нашага храма адкрылася бургерная ў стылі Breaking Bad. Яны завабліваюць турыстаў тым, што выстаўляюць на вуліцу манекен ў жоўтым касцюме хімабароны (такі ж як у серыяле).

І гэта працуе!
Па вуліцы ходзяць натоўпы турыстаў, якія гэты манекен фоткаюць, заходзяць і застаюцца з’есці бургер.

Ну вось мы і падумалі, а чаму б нам таксама не выставіць свой праваслаўны манекен у падрасніку. Але тут праблема: падраснік у нас ёсць, а вось манекена няма.

Можа ў вас заваляўся такі, і вы хочаце яго ахвяраваць? 🙂