Сёння дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай.
Святая Еўфрасіння нарадзілася ў пачатку XII стагоддзя ў Полацку. Яна была княжацкай дачкой, але прыняла манаства, прысвяціўшы сябе служэнню Богу і людзям.
Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай – гэта не толькі час шанавання яе святасці, але і напамін пра важнасць духоўных і маральных каштоўнасцяў у нашым жыцці.
І мы падумалі, што гэта падстава нагадаць, што кожны чацвер у 18:00 у нашым храме праходзяць біблейскія чытанні на якіх мы вывучаем Біблію. Сёння будзем разбіраць 5 главу паслання да рымлянаў Апостала Паўла. А яшчэ будзем маліцца святой Еўфрасінні Полацкай за ўсіх нас.
Прыходзьце!