“Пяцідзесятніцу святкуем і ДУХА ЭПІДЭМІЮ (распаўсюджанне, гр. ἐπιδημίαν) і час ажыццяўлення абяцання і надзеі спаўненне”! (сціхіра свята). 
Эпідэмія нябеснага натхнення, вогненнай любові і радасці.  
Усё лепшае, што мы робім, мы робім у натхненні ДУХА. Ён дыхае, дзе хоча! Яго агонь запальвацца ў самы нечаканы час і ў непрадказальных месцах. ДУХ адкрывае незвычайныя шляхі, дае найлепшыя словы і найглыбейшыя перажыванні! Ён яднае непадобнае, натхняе творчасць, адорвае таямнічымі дарамі!
Натхненне ДУХА няхай ахоплівае і перапаўняе ўсіх нас! Са святам!