Усім шчырыя і сардэчныя вітанні!Мы набліжаемся да свята Пяцідзесятніцы (Троіцы, Сёмухі).Вось такія н…

Усім шчырыя і сардэчныя вітанні!
Мы набліжаемся да свята Пяцідзесятніцы (Троіцы, Сёмухі).

Вось такія набажэнствы ў нас плануюцца.

Заўтра Субота 22.06 – Троіцкая бацькоўская субота – заўпакойная Літургія а 10й гадзіне (служба будзе на славянскай і літоўскай мовах). Служыць будзе настаяцель Літоўскай парафіі – а. Гінтарас.

Вечарам 22.06 а 18-й гадзіне СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯ З ЛІЦІЁЙ напярэдадні свята Пяцідзесятніцы. Споведзь.

Нядзеля 23.06. – Пяцідзесятніца, свята Святой Тройцы.
10.00 – Святочная ЛІТУРГІЯ Bokšto g. 4
Хто жадае, можа далучыцца таксама да шматмоўнай Літургіі ў Транапалісе – Verkių g. 70. Усіх жадаючых запрашае літоўская грамада.

24.06 Панядзелак. ДЗЕНЬ СВЯТОГА ДУХА І СВЯТА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ (дзяржаўны выходны ў Літве).
10.00 – Святочная Літургія Bokšto g. 4
. Сябрына.