Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

У нас зараз унікальная сітуацыя. Мы ўжо пераканаліся: 80%, мінімум, пад 90% людзей ненавідзяць Лук…

*

У нас зараз унікальная сітуацыя. Мы ўжо пераканаліся: 80%, мінімум, пад 90% людзей ненавідзяць Лукашенку.

У нас няма іншых шляхоў памяняць мірным шляхам уладу, акрамя ПРАЦЯГЛЫХ, МІРНЫХ, МАСАВЫХ ПРАТЭСТАЎ. 3,5 % насельніцтва выходзіць працяглы час на пратэст, любая ўлада проста развальваецца. Шансы лічыць я тут не буду, бо ніхто не ведае, калі выбухне ў галовах у людзей.

Трэба, безумоўна, лідэр, трэба агульны план, але трэба сетка лідэраў пратэсту. Сетка лідэраў массавага супраціву. Стратэгія вымалёўвае патрабаванне да яе выканаўцаў. Усе разумеюць, што пры Лукашенку Беларусь будзе толькі дэградаваць, калі яна ацалее. Што народ будзе разбягацца, альбо рабіцца больш бедным тут, тыя, хто не здолеў з’ехаць. Гэта немагчыма дапусціць.
І людзі актывізуюцца.
Усё мяняецца, людзі мяняюцца. Кажуць: адзін раз не атрымалася, другі… Але мяняецца сітуацыя, мадэль рэжыма развальваецца, нават сам кіраўнік гэтага рэжыму мяняецца.

Лідэра нельга выключыць і ўключыць, лідэраў нельга абраць. Лідэрамі ў нас робяцца! Той, хто ўзваліў на сябе гэты цяжар змагання – весьці за сабой людзей, – павінен спрабаваць.

Той, хто будзе мець мужнасць, – будзе мець шансы у гэтым жыцці зрабіцца лідарамі гэтага горада, а мо, нават і краіны. Той, хто мяняе ўладу, той фармуе новую. Зараз шанс для мужных людзей!

А што атрымаецца з гэтага? Не ведаю. Скажу сумленна – не ведаю. Залежыць ад вас. Я раблю толькі тое, што я магу рабіць са сваімі сябрамі і паплечнікамі. Мы даем вам магчымасць, даем вам шанец уратаваць сваё нармальнае жыццё, застацца ў гэтай краіне жыць, жыць нармальна, нармальна працаваць, гадаваць людзей, каб гэта краіна не дэградавала і гэту тэрыторыю не засялілі іншыя расы. Я магу толькі тое, што я раблю. Я ствараю магчымасці, заклікаю вас. Здолееце вы адгукнуцца на гэты заклік, знойдзеце ў сябе гэтые сілы, усё будзе нармальна. Не здолееце – ну што ж…

Я буду біцца, пакуль здолею, пакуль жывы, буду біцца за Беларусь.

Вы свабодныя людзі, і калі некага з вольных людзей, хто першым паклікаў, спыняць, арыштуюць некалькі чалавек, то гэта не спыніць тысячы, дзясяткі, сотні тысяч.

Сябры! Яны разумеюць толькі сілу. Мірна паказаць сваю сілу мы можам, толькі сабраўшыся разам.
Нас нішто не спыніць!
Стоп таракан!
Уладу народу!
https://youtu.be/YP9W8JKyYiU

У нас зараз унікальная сітуацыя. Мы ўжо пераканаліся: 80%, мінімум, пад 90% людзей ненавідзяць Лукашенку.

У нас няма іншых шляхоў памяняць мірным шляхам уладу, акрамя ПРАЦЯГЛЫХ, МІРНЫХ, МАСАВЫХ ПРАТЭСТАЎ. 3,5 % насельніцтва выходзіць працяглы час…