Памяці Алеся Іванавіча Арастовіча (09.12.1952 – 14.10.2021)Годны, Мужны, Разумны, Прыгожы Чалавек. С…

Памяці Алеся Іванавіча Арастовіча (09.12.1952 – 14.10.2021)

Годны, Мужны, Разумны, Прыгожы Чалавек. Сапраўдны беларус, які няўхільна абараняў інтарэсы нацыі. Яго сыход не толькі вынік смерці такого цудоўнага сына (так, бацькоўскае сэрца не вытрымала), але гэтаму сэрцу дасталося яшчэ пасля Плошчы 2010, калі Алеся катавалі ў «амерыканцы», патрабуючы даць паказанні на сваіх сяброў. Гэтаму сэрцу дасталося ў 2011 годзе, калі за пікет у маю абарону Алеся пасадзілі на 15 сутак. Алесь тады вытрымаў. Але вось цяпер яго сэрца спынілася. Нават у жалезных людзей яно не з жалеза.
Бывай, сябар. Лепшым помнікам табе будзе вольная, паспяховая Беларусь. Мы абавязкова збудуем гэты помнік!

Мікола Статкевіч 15.10.2021