Бясплатная кансультатыўная медыцынская і псіхалагічная дапамога для людзей, якія адбылі адміністрацыйны арышт
Ініцыятыва «Здароўе за кратамі» — гэта каманда лекараў, юрыстаў і праваабаронцаў, якая супрацоўнічае са спецыялістамі, грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі ў Беларусі, Літве і Украіне. Яна займаецца ананімнай кансультатыўнай медыцынскай, псіхалагічнай, а таксама юрыдычнай дапамогай у сферы права на ахову здароўя для людзей, якія падвяргаліся адміністрацыйнаму арышту ў Беларусі.
Акрамя таго, ініцыятыва займаецца дакументаваннем парушэнняў права на ахову здароўя, а таксама прымае заяўкі на атрыманне дапамогі для людзей, якія адбывалі адміністрацыйны арышт пасля 9 жніўня 2020 — для гэта трэба прайсці ананімную анкету.
Падрабязнасці:
– Facebook
– Telegram
– Doctorsby,com