Вы так сама хаціце быць вольнымі? Далучайцеся!ТЭРМІНОВЫ ЗБОРВітаю, сябры.Вялікі дзякуй усім хто прый…

Вы так сама хаціце быць вольнымі?
Далучайцеся!

ТЭРМІНОВЫ ЗБОР

Вітаю, сябры.
Вялікі дзякуй усім хто прыймае удзел у‌ зборы сродкау‌ на пікап для ГЦУ (група цяжкога узбраення) батальйона Тэрор у складзе БДК (беларускі дабравольчы корпус) дзе мы з пабрацімамі  ваюем за свабоду Украіны а канчаткава і Беларусі. Мы мінаметчыкі. Наша цяжкае у‌збраенне гэта зараз ужо 120 мм мінамет які у жарт ми называем бімбамет. Адносна і тое чым ен пуляе называем бімбами. Жарты жартамі але гэтая халера з бімбамі важыць вельмі не мала. На вайне, а тым больш сучаснай, манеу‌ранасць   не магчыма пераацаніць. У гэтым  нам і дапамагаюць пікапы. Апасля разведкі швыдка прыехалі, адпрацавалі і з’ехалі, зніклі для ворага.  Гэтыя патужныя машыны такаж наша зброя. Узбраення на вайне багата не бывае. Умовы яе выкарыстання надкрытычныя. Акрамя франтавых дарог,  бездарожжа, мінных палеу яны разам з намі пакутуюць ад варожых абстрэлау‌. Мы вельмі сур’езна адносімся да збярэження тэхнікі, абавязкова маскіруем на пярадку, але усяго не предугледзіш. Вось і папалі  пад абстрэл. Варожый дрон выслядзіу‌ і навеу‌ арту. Мы швыдка пахавалісь і  засталіся цэлымі, нам павезла,  а нашы машыны пацярпелі. Тры пікапы былі тады разбіты. Зараз два з іх так-сяк падремантавалі, яны ужо зноу‌ з намі ваююць. Але машын не хапае. Не хапае пікапау‌ – цяжка своечасова выконваць наказы, губім тэмп баявых спрау‌, падвяргаюцца залішняй рызыцы асабовыя склады мінамётных разлікаў, маіх пабрацімау‌.
Разумею што усе стамілісь ад гэтай вайны, паабвыклісь і падсупакоілісь. Усем цяжка, цяжка і нам. Вайна патрабуе вельмі вялікіх сродкау‌. Толькі разам, хто чым можа!
За  намі ўвесь цывілізаваны свет. Не патрэбна аб гэтым забываць.
Прашу вас, данясіце гэты пасыл да у‌сяго сумленнага грамадства. Немагчыма зараз быць абыякавымі, рана  расслабляцца.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь

Gavėjas: Asociacija Belarusian peoples community
Sąskaita: LT133500010014919951
SWIFT: EVIULT2VXXX
Banko pavadinimas: Paysera LT, UAB
Banko adresas: Pilaitės pr. 16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania