​#dissidentby Пакуль усе не будуць вольныя! Ганна Комар – паэтка, перакладчыца, грамадская актыві…

#dissidentby

Пакуль усе не будуць вольныя!

Ганна Комар – паэтка, перакладчыца, грамадская актывістка. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа. У творах, якія ўвайшлі ў кнігі «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort» Ганна дакументуе беларускі досвед пратэстаў, зняволення і вымушанай эміграцыі.

Ганна будзе асвятляць лёс палітзняволенай Алы Зуевай.

Ала Зуева – пенсіянерка з Бабруйску. Алу абвінавацілі ў тым , што на працягу двух гадоў – з кастрычніка 2020 года па верасень 2022 года – яна пакідала каментары ў тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і “ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады”. У Алы анкалагічнае захворванне крыві, пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў. Жанчыну асудзілі на 2,5 гады зняволення.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Алу?
Напісаць ліст АНЛАЙН
Напісаць пра Алу ў сваіх сацыяльных сетках
Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце