Па інфармацыі ПЦ Вясна, у калоніі памёр палітвязень.
У калоніі № 3 «Віцьбе» памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года суддзя СяргейХрыпач прызначыў яму 3 гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне.
Вадзім памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.