У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данатыУ калоніі № 3 «Віцьбе» памёр 50-гадовы п…

У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты

У калоніі № 3 «Віцьбе» памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў яму 3 гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне.

На 13 кастрычніка 2023 года быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Вадзіма ў Вярхоўным судзе. Судовая калегія пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд у сіле.

Вадзім памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць. Афіцыйныя структуры ніяк не каментуюць інцыдэнт у віцебскай калоніі. 12 студзеня Вадзіма пахавалі ў Мінску.

Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/113923

Праваабаронцы «Вясны» выказваюць спачуванні родным і блізкім палітвязня