#dissidentby Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і зат…

#dissidentby

Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

На сёняшні момант вядома пра 275 чалавек: як мінімум 120 чалавек ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (90 справаў па ч. 2 арт. 24.15 КаАП за атрыманне гуманітарнай дапамогі), у дачыненні да 22 чалавек узбуджаны крымінальныя справы -16 з якіх у СІЗА.

Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.