Дзень памяці Нябеснай сотні – дзень, калі Украіна і ўвесь свет успамінаюць падзеі 20 лютага 2014 год…

Дзень памяці Нябеснай сотні – дзень, калі Украіна і ўвесь свет успамінаюць падзеі 20 лютага 2014 года на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Гэты дзень стаў сімвалам гераічнай барацьбы ўкраінскага народа за свае правы, свабоду і незалежнасць. 20 лютага стала кропкай незвароту.

Украінцы і прыхільнікі вольнага свету, сярод каго былі беларусы заплацілі высокую цану і на Майдане 10 гадоў таму, і плацяць яе сёння!

Сёння беларусы ў складзе Узброеных Сілаў Украіны, бароняць украінскую зямлю, бароняць жыццё нашае і нашых дзяцей!

Майдан Перамог, Пераможа Украіна! І ўкраінскі гімн з вуснаў Вольных беларусаў будзе гучаць на Плошчы Каліноўскага з беларускім акцэнтам!

Без Вольнай Украіны не будзе Вольнай Беларусі!
Без Вольнай Беларусі, не будзе бяспечнай Эўропы!

Дапамагайце УСУ, падтрымлівайце ваяроў!

Слава Україні
Жыве Беларусь

Фота Charter’97: https://www.google.com/amp/s/mb6k2s.c97.org/ru/news/2016/1/22/188040/