“Не_звычайныя Героі”Гэта фотавыстава прысьвечаная беларусам, якія ня толькі абараняюць незалежнасьць…

“Не_звычайныя Героі”

Гэта фотавыстава прысьвечаная беларусам, якія ня толькі абараняюць незалежнасьць Украіны са зброяю ў руках, але й набліжаюць перамогу дзякуючы сваёй валянтэрскай дзейнасьці.

Адкрыцьцё выставы адбудзецца ў гадавіну пачатка паўнамасштабнай вайны ва Ўкраіне, 24.02.24 а 12.00 гадзіне, з хвіліны маўчаньня ў памяць аб загінулых ваярах.

На гэтай выставе ўсе жадаючыя змогуць убачыць жыцьцё й вайну так, як бачаць яе нашыя героі.

Прыходзьце самі ды прыводзьце сяброў. Нашым ваярам патрэбна ваша дапамога й падтрымка.
Толькі разам мы зможам дапамагчы вызваленьню Ўкраіны ды наблізіць вольнасьць Беларусі.

Выстава будзе дзейнічаць ад 24.02.2024 па 10.03.2024

Жыве Беларусь!!! Слава Украіне!!!

Адрас: pl. Konstytucji, 6
24 лютага
Субота 12:00
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam

#маюмару