Статут не прадугледжвае механізму аўтаматычнага падаўжэння гэтых паўнамоцтваў у выпадку немагчымасці…

Статут не прадугледжвае механізму аўтаматычнага падаўжэння гэтых паўнамоцтваў у выпадку немагчымасці правядзення З’езда, што і прывяло да назапашвання крызісу легітымнасці.
Сукупнасць названых фактараў прывяла да глыбокага арганізацыйнага крызісу і фактычнай немагчымасці функцыянавання партыі ў звычайным статутным рэжыме.
3. Стварэнне Выканаўчай Рады
З мэтай пераадолення крызісу і кансалідацыі актыўных сябраў партыі было прынята рашэнне аб правядзенні анты-крызіснай Канферэнцыі (снежань 2023 г.), у ходзе якой:
— дзеянне некаторых пунктаў Статуту было часова прыпынена да моманту нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі і з’яўлення магчымасці правядзення новага З’езда;
— была створана Выканаўчая Рада партыі «Народная Грамада» як часовы легітымны орган кіравання;
— шляхам адкрытага галасавання быў абраны кіруючы склад партыі “Народная Грамада” і прынята рашэнне аб распрацоўцы і ўвядзенні ў дзею часовага Палажэння аб яе дзейнасці.
Прынятыя рашэнні дазволілі аднавіць кіравальнасць партыяй і забяспечыць бесперапыннасць яе дзейнасці.
4. Пазіцыя Сяргея Спарыша
Сяргей Спарыш быў абраны на пасаду генеральнага сакратара партыі «Народная Грамада» ў 2018 годзе. Згодна са Статутам, тэрмін паўнамоцтваў генеральнага сакратара складае два гады.
У сувязі з немагчымасцю правядзення чарговага З’езда ў 2020 годзе і ў мэтах захавання функцыянальнасці партыйных структур дзеючы склад кіраўнічых органаў працягваў выкананне сваіх функцый у пераходным рэжыме да прыняцця адпаведных арганізацыйных рашэнняў Прэзідыўма і ў далейшым анты-крызіснай Канферэнцыі.
Палажэннем аб «Крызіснай сітуацыі ў партыі» было замацавана, што асобы, якія займалі кіраўнічыя пасады да наступлення крызісу, працягваюць выкананне сваіх функцый у межах крызісных механізмаў да моманту стабілізацыі сітуацыі або прыняцця іншых рашэнняў легітымнымі органамі.
Пасля вызвалення з турмы ў 2025 годзе Сяргею Спарышу было прапанавана заняць пасаду генеральнага сакратара Выканаўчай Рады ў межах дзеючага Палажэння.
Аднак пасля кароткага перыяду знаходжання на пасадзе ён публічна заявіў аб непрызнанні рашэнняў Выканаўчай Рады і, суправаджаючы свае заявы асабістымі абразамі ў адрас сябраў Выканаўчай Рады, добраахвотна выйшаў з працоўнага чата, які з’яўляецца афіцыйнай анлайн-платформай для правядзення пасяджэнняў і галасаванняў.
Паводле пп. 1 Тлумачальнай запіскі аб правядзенні камунікацыі з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт:
«…Рашэнні ў такіх чатах лічацца легітымнымі на ўзроўні партыі…»
Такім чынам, Сяргей Спарыш фактычна адмовіўся ад удзелу ў працы Выканаўчай Рады, што было расцэнена як добраахвотны сыход з пасады. У сувязі з гэтым абавязкі генеральнага сакратара былі часова ўскладзены на Алену Філатаву.
5. Бягучая сітуацыя і пазіцыя Выканаўчай Рады
Заявы Сяргея Спарыша, якія распаўсюджваюцца ў публічнай прасторы, накіраваныя на падрыў даверу да дзеючых структур партыі і ўяўляюць сабой спробу вярнуць асабістую легітымнасць шляхам ціску на Выканаўчую Раду.
Фраза пра «выхад з бескарыснага чата» пры адначасовым сцвярджэнні аб захаванні сяброўства ў Выканаўчай Радзе супярэчыць здароваму глузду, унутраным рэгламентам і фактычнаму парадку працы партыі.
Выканаўчая Рада, кіруючыся Статутам партыі «Народная Грамада», рашэннем Прэзідыума ад 07.12.2023, Палажэннем аб «Крызіснай сітуацыі ў партыі» і ўнутранымі рэгламентамі, прыняла рашэнне аб выключэнні Сяргея Спарыша з усіх анты-крызісных структур партыі «Народная Грамада» за дзеянні, якія маюць характар дыскрэдытацыі партыі, падрыву даверу да яе легітымных органаў і нанясення шкоды яе рэпутацыі ў публічнай прасторы.