Пад навагоднюю елку звычайна кладуць падарункі. Але сёлета тут – турэмная роба. Яна маўчыць, але ў ё…

Пад навагоднюю елку звычайна кладуць падарункі.
Але сёлета тут – турэмная роба.
Яна маўчыць, але ў ёй некалькі дзесяцігоддзяў змагання за незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Некалькі рэчаў дазволеных акупантамі. І тысячы словаў праўды , якія нельга прамовіць услых.

Новы год зноў без найважнейшай каштоўнасці.
Без свабоды.
Без магчымасці разам адсвяткаваць перамогу і абняць блізкіх.
З першым студзеням у палоне.

Але нават за кратамі не знікае шляхетная годнасць.
Гэтая торба не сімвал паразы.
Гэта сведчанне таго, што ідзе вайна.

Мы не капітулявалі.
Бітва працягваецца.
Гэта напамін нам усім аб тым, што ёсць героі гатовыя ўзяць адказнасць за сваю краіну.
Ёсць людзі якія мысляць беларусацэнтрычна.

Мы памятаем.
Мы чакаем.
Мы ідзём наперад.

І мы верым, што прыйдзе той год калі Беларусь будзе вольнай !
І пад елкай будуць зноў падарункі.

Жыве Беларусь!