Дзякуй Сяргею Навумчыку за меркаванне пра Сход «Неабыякавых»Прадстаўнік Рады БНР Сяргей Навумчык раз…

Дзякуй Сяргею Навумчыку за меркаванне пра Сход «Неабыякавых»

Прадстаўнік Рады БНР Сяргей Навумчык разважае пра каштоўнасьць незалежных пазіцый, неабходнасьць узаемапавагі паміж палітычнымі ініцыятывамі, і крытыкуе павярхоўныя ацэнкі з боку некаторых не зусім залежных СМІ.

Спадар Навумчык таксама ўзгадвае, што Сход ня быў «зборам нонэймаў», як гэта спрабуюць падаваць, і нагадвае пра досвед дыялогу з супраціўнай аўдыторыяй яшчэ з 90-х:

«Дыяспара — гэта зьлепак грамадзтва, і тут ня можа быць аднадумства і жорсткага падпарадкаваньня „адзіна правільнаму курсу“».
«У сходзе бралі ўдзел палітычныя вязьні і беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне, і ўжо аднаго гэтага дастаткова, каб ня ставіцца да мерапрыемства грэбліва».

Дзякуй за грунтоўны і добразычлівы аналіз — запрашаем чытаць тэкст цалкам па спасылцы: https://www.facebook.com/share/p/15Kx9fJfHh/

#СувязьНеПерарвана