Прывітальнае слова выконваючага абавязкі старшыні партыі “Народная Грамада” Яўгена Вільскага
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Вітаю ўсіх, хто не пашкадаваў часу і прыйшоў да нас.
Сёння мы зробім спробу прааналізаваць тыя амаль 5 гадоў, што прайшлі пасля жніўня 2020 года.
Паспрабуем зразумець, што было зроблена, што — не. Якія поспехі або памылкі мы маем на гэтым шляху. Паспрабуем зразумець, куды мы рухаемся і які сэнс гэтага.
Недарэмна наш Круглы Стол назвалі «Сход неабыякавых». Гэта першая спроба суарганізавацца гарызантальна — не пад каго, а пад ідэю вызвалення нашай Краіны. Магчыма, у нас не ўсё атрымаецца сёння, ці нават нічога. Але гэта шчыры першы крок у гэтым кірунку.
Мы запрасілі ўсіх, каму не абыякавы лёс нашай Краіны, без дзялення на сваіх і чужых, каб пачуць усіх.
Сюды прыйшлі тыя, хто не паў духам, не змірыліся, не сышлі ва ўнутраную эміграцыю, хто гатовы нешта рабіць і аб’ядноўвацца.
Вы — лепшыя.
Нічога не скончана, нічога не забыта — мы працягваем.
Жыве Беларусь!
#СходНеабыякавых