Бо мы хочам, каб дзеці не проста вучыліся, але і раслі беларусамі, ганарыліся мовай і гісторыяй. Каб…

Бо мы хочам, каб дзеці не проста вучыліся, але і раслі беларусамі, ганарыліся мовай і гісторыяй. Каб і ў Беларусі, і за мяжой, дзе цяпер шмат сем’яў, дзеці адчувалі сувязь з Радзімай.
У Францыі, Японіі і іншых краінах такія праграмы працуюць — і гэта дае плён. Мы таксама можам!

Што трэба зрабіць?
1 Зрабіць простыя праграмы для розных узростаў — ад 2 да 18 гадоў.
2 Запрасіць спецыялістаў і бацькоў, каб разам усё распрацаваць.
3 Стварыць сшыткі, відэа, гульні — каб гэта было цікава дзецям.
4 У будучыні — выкарыстоўваць гэтыя матэрыялы ў новых школах і садках у свабоднай Беларусі!

І яшчэ адна вельмі важная частка:
Мы хочам зрабіць лагапедычныя матэрыялы па-беларуску. Каб дзеці, якім цяжка гаварыць, мелі дапамогу на роднай мове. Гэта дапаможа ім лепш развівацца і адчуваць сябе ўпэўнена.

Напрыканцы:
Калі вам блізкая мая ідэя — далучайцеся! Мы можам зрабіць гэта разам — для дзяцей, для сем’яў, для нашай будучыні.
Пішэце мне, і разам мы пачнем.@innaTrusava
Дзякуй за ўвагу!