Заява партыі Народная Грамада Сёння на рэсурсе ВЧК-ОГПУ БЕЛАРУСЬ з’явілася інфармацыя, якая аніяк не…

Заява партыі Народная Грамада

Сёння на рэсурсе ВЧК-ОГПУ БЕЛАРУСЬ з’явілася інфармацыя, якая аніяк не тычыцца нашай каманды і дзе чорным па беламу прапісана партыя да якой належыць асоба. Гэта партыя “Грамада” Ігара Барысава https://t.me/c/1523749120/423220

Афіцыйна заяўляем аб тым, што Матвей Беляй не з’яўляецца і не з’яўляўся чальцом партыі Народная Грамада.

Лічым патрэбным уведаміць беларускую грамадскасць, што ў публікацыі выдання “Зеркало” https://news.zerkalo.io/life/96584.html?tg=7 інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Нашай камандай было накіравана патрабаванне выправіць памылку.

І ў чарговы раз звяртаем увагу на:
1. Якасць “журналістаў”
2. Адсутнасць з боку г.зн. СМІ камунікацыі з кіраўніцтвам нашай партыі
3. На пост Яўгена Вільскага https://t.me/narodnaya_hramada/10412 дзе мы звяртаем увагу на спробы дэскрыдытаваць партыю любымі даступнымі сродкамі.

Раім лепей працаваць, а не займацца фейкамёцтвам, нешаноўныя гэбінетныя СМІ

Жыве Беларусь!

Силовики заявили о депортации из Литвы беларуса, которому на родине грозит десять лет лишения свободы

Утверждается, что в Беларуси ему грозит лет 10 лишения свободы.