ПАГОРОЗЫ Ў АДРЭСУ В.А. СТАРШЫНІ ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДА ЯЎГЕНА ВІЛЬСКАГАКаманда партыі Народная Грам…

ПАГОРОЗЫ Ў АДРЭСУ В.А. СТАРШЫНІ ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДА ЯЎГЕНА ВІЛЬСКАГА

Каманда партыі Народная Грамада папераджае.

Мы вырашылі не цягнуць з інфармацыяй, паколькі сёння пры сведках пачалі паступаць прамыя пагрозы ў адрэсу нашага в.а.старшыні партыі Яўгена Вільскага.

Не сакрэт, што чальцы партыі зараз займаюцца шматлікімі праектамі па Беларусі. Мы разумелі, што “нарываемся”, але іншага шляху, як бароцца з дыктатарскімі рэжымамі мы не ведаем.

Мы на сваех рэсурсах можам падцвердзіць інфармацыю з канала Віталя “Вірус” Кандраценка https://t.me/phoenixosintvirus/34565.

Адначасова з гэтым публічна заяўляем:
1. Праекты мы не спынім.
2. Мы працягваем у рамках прававога поля барацьбу з лукашыстамі на ўсіх узроўнях, у тым ліку з шэрагаў “афіцыйных дэмакратычных сілаў”, каго нельга лічыць апазіцыяй.
3. Лічым неабходным паведаміць у адпаведныя структуры інфармацыю пра спробы запужаць актывістаў. Расцэньваем гэта, як пагрозу здароў’ю і жыццю.

Дзесяцігоддзямі рэжым нас запужвае, садзіць, пагражае, труціць і агулам выкарыстоўвае ўсе даступныя чэкісцкія метадычкі.

Ці павінна нас гэта неяк спыніць? Відавочна не
Партыя была, ёсць і будзе адкрыта для новых актывістаў. І наяўнасць “кратоў” нас не прымусіць зачыніцца ад людзей. Г.зн. “слівы”, аб якіх зараз шмат размоў для нас повад чарговы раз усміхнуцца. Няўжо пры спробе “абняць” актывіста, той не здагадаецца, што мікрафон павінен зафіксіраваць голас? Наіўныя

Мы перадаем прозьвішчы актывістаў, якіх мы самастойна вылічылі (іх не два, як у публічным полі) журналістам і незалежным блогерам. Мы надаем сведчанні, якія атрымалі пад час лоўлі такіх “дзеячоў”. Мы перадаем прозьвішчы тых, хто нам пагражае ў асабістых і публічных размовах.

Нагадваем. Старонка не перагорнута. І ў выпадку чарговага нападу на любога з нашых чальцоў інфармацыя будзе апублікавана на розных мовах і ў розных краінах.

Так, мы маем давер. Мы працуем публічна. Мы лавілі, ловім і будзем лавіць прыкарытнікаў. Рознымі шляхамі. Мы на вайне, як фізічна, так і інфармацыйна.

Мы працягваем падтрымку нашай сапраўднай арміі, хто зараз знаходзіцца ў лавах Узброеных
Сілаў Украіны. Мы працягваем патрабаваць вызвалення палітвязняў. Мы працягваем працу ў праектах. Мы працягваем пашыраць шэрагі не толькі актывістаў, але і кааліцыі ў цэлым.

Жыве Беларусь!

OSINT

Лукашисты активизировались. Поступает информация, что на фоне объединения политических партий в рамках Меморандума и усиления позиций на международной арене начинается очередная фаза противостояния офисных ублюдков и несогласных с ними. Грядёт “зачистка”…