8 верасня – дата, навекі ўпісаная ў гісторыю. У гэты дзень 1514 года пад Оршай аб’яднаныя сілы беларусаў, украінцаў, літоўцаў і палякаў, пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, атрымалі поўнае перамогу над войскамі Маскоўскага княства. Гэта перамога стала сімвалам стойкасці і непакорлівасці перад тварам агрэсіі.
Сёння Народная Грамада, сумесна з Dapamoga, грамадзянскімі актывістамі і былымі палітвязнямі, правяла акцыю пратэсту перад амбасадай Беларусі ў Літве.
Удзельнікі акцыі, шануючы памяць аб слаўнай перамозе продкаў, выказалі сваю салідарнасць з народам Беларусі, які змагаецца за свабоду і дэмакратыю. Аршанская бітва нагадвае аб тым, што гістарычная памяць – гэта не проста мінулае, а магутны інструмент супраціву. Яна натхняе на барацьбу за незалежнасць і свабоду, як гэта рабілі нашыя продкі.
Ва ўмовах расейскай агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсій у Беларусі, значэнне гістарычнай памяці і салідарнасці народаў узмацняецца. Аршанская бітва, як сімвал перамогі над агрэсіяй, застаецца актуальным напамінам аб тым, што свабода і незалежнасць – гэта каштоўнасці, якія неабходна адстойваць.
Прэс-служба партыі Народная Грамада
Жыве Беларусь