Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
Праект рэзалюцыі Еўрапарламента (канчатковы тэкст пакуль не апублікаваны) змяшчае 9 пунктаў. У ім, сярод іншага, выказваецца занепакоенасць становішчам палітвязняў у Беларусі і заклік «працаваць над прыцягненнем да адказнасці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі і актыўна прымяняць прынцып універсальнай юрысдыкцыі».