Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волюПра гэта паведамляе @euroradio са с…

Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю

Пра гэта паведамляе @euroradio са спасылкай на яе сяброў.

Нагадаем, Вольгу затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар заявіў, што падчас допытаў жанчыну збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. 

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.