ПАСЛЯ ГРОДНА – У БАРЫСАВЕ
У пятніцу 7 чэрвеня ў Барысаве адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, а таксама з сябрам Рады БНК Яўгенам Афнагелем. Пачатак сустрэчы – у 16.00 па адрасе: вул. 30 год ВЛКСМ, 8 (Дом І.Х.Коладзеева)
На сустрэчы будзе абмеркавана сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулся Беларусь.
Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.