У Літве канчаткова забаранілі вяшчанне лукашісцкіх і расійскіх тэле і радыёканалаў. Змяненні ў закон…

У Літве канчаткова забаранілі вяшчанне лукашісцкіх і расійскіх тэле і радыёканалаў. Змяненні ў законе аб публічнай інфармацыі падтрымалі 99 дэпутатаў Сейма, яшчэ трое ўстрымаліся, і ніхто не быў супраць.

Наша партыя “Народная Грамада” дзякуе дэпутатам Сейма, якія падтрымалі Змены ў законе аб публічнай інфармацыі.

Мы лічым, што гэты крок з’яўляецца неабходным для абароны інфармацыйнай бяспекі Літвы і яе грамадзян ад прапаганды і дэзінфармацыі з боку расіі і рэжыму лукашэнкі.

У цяперашні час, калі мы з’яўляемся сведкамі вайны, развязанай расеяй супраць Украіны, прапаганда, якая распаўсюджваецца расейскімі і лукашісцкімі СМІ, уяўляе сур’ёзную пагрозу для стабільнасці ў рэгіёне.

“Народная Грамада” заклікае міжнародную супольнасць да салідарнасці з Літвой і да рашучых мер па супрацьдзеянні расійскай і лукашысцкай прапагандзе.  Мы ўпэўненыя, што толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам перамагчы агрэсію і абараніць дэмакратычныя каштоўнасці.

Наша сіла ў салідарнасці!