Народныя амбасады Беларусі накіравалі лісты ў дыппрадстаўніцтвы Сербіі ў сваіх краінах з заклікам звярнуць ўвагу на нядаўняе рашэнне Вярхоўнага суда Сербіі, які падтрымаў экстрадыцыю беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь.
Як гаворыцца ў тэксце ліста:
“Спадару Гнёту, прызнанаму рэжысёру і актыўнаму крытыку беларускага рэжыму, у выпадку вяртання ў Беларусь існуе сур’ёзная пагроза яго бяспецы і свабодзе. Яго вяртанне, верагодна, падвергне яго палітычнаму пераследу, турэмнаму зняволенню і, магчыма, катаванням выключна з-за яго мастацкіх і палітычных намаганняў.
Мы глыбока занепакоеныя тым, што гэтае рашэнне супярэчыць прынцыпу невысылкі, які забараняе экстрадыцыю асобаў у краіну, дзе яны знаходзяцца пад пагрозай сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека. Спадар Гнёт, як сузаснавальнік прызнанай у Беларусі экстрэмісцкай арганізацыяй SOS_by, несумненна, мае права на абарону паводле гэтага прынцыпу.
Улічваючы гэтыя крытычныя абставіны, мы настойліва просім вас выкарыстаць усе даступныя ў вашым распараджэнні дыпламатычныя сродкі, каб спыніць яго экстрадыцыю і забяспечыць спадару Гнёту абарону ў бяспечнай краіне. Як частка міжнароднай супольнасці, якая прытрымліваецца прынцыпаў правоў і свабоды чалавека, мы просім вас прызнаць сур’ёзнасць гэтай справы і дзейнічаць адпаведна.”
Таксама ў лісце прадстаўнікі і прадстаўніцы Народных амбасадаў Беларусі заклікаюць паведаміць аб любых кроках, якія можна зрабіць, каб пераацаніць гэта трывожнае развіццё падзей і забяспечыць спадару Гнёту неабходную падтрымку і абарону.
Народныя амбасады Беларусі гатовы прапанаваць любую дапамогу, неабходную для забеспячэння яго бяспекі.