Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Паліна Шарэнда-Панасюк Паліну катуюць ужо 1270 дзён!Заява Партыі “Народная Грамада” ў Міжнародны дзе…

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліну катуюць ужо 1270 дзён!

Заява Партыі “Народная Грамада” ў Міжнародны дзень барацьбы з катаваннямі

26 чэрвеня 2024 года

У гэты дзень мы, Партыя “Народная Грамада”, з горыччу канстатуем: катаванні ў Беларусі сталі сістэмай.

Тысячы людзей, зняволеных па палітычных матывах, падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню, прыніжэнням і пазбаўленню элементарных правоў. Іх мужнасць не зламаць, але мы не можам маўчаць.

Катаванні – гэта не проста жорсткасць, гэта злачынства супраць чалавечнасці. Гэта ганьба для Беларусі, якая выкарыстоўвае катаванні як інструмент запалохвання.

Мы патрабуем неадкладнага спынення катаванняў!

Заклікаем сусветную супольнасць, міжнародныя арганізацыі, праваабаронцаў – не маўчаць!

Кажаце аб катаваннях, асуджайце іх, патрабуйце вызвалення ўсіх палітвязняў.

Мы не можам дапусціць беспакаранае парушэнне правоў чалавека.

Разам мы мацнейшыя, разам мы можам змяніць сітуацыю, разам мы можам пабудаваць грамадства, дзе катаванням не будзе месца!
Свабода – гэта права кожнага чалавека. І мы будзем змагацца за яе да канца!

Жыве Беларусь!