У Глыбокім невядомыя збілі 17-гадовага Кірыла Барэйку, сына актывісткі «Страны для жизни» Людмілы Барэйкі.
Цяпер ён знаходзіцца ў лякарні з чэрапна-мазгавой траўмай.
Як паведаміла яго сястра, учора вечарам ён гуляў з сябрам па горадзе. Да іх прычапіліся невядомыя і сталі правакаваць на бойку. Кірыл не паддаўся на правакацыю. Тады яны яго збілі, прычым стараліся наносіць удары па галаве. Яго сябра не чапалі.
Цяпер Кірыл знаходзіцца ў глыбоцкай лякарні. Ягоная маці Людміла Барэйка была затрыманая ў пятніцу, да суда яна будзе знаходзіцца ў ІЧУ ў Глыбокім. Яе затрымалі нягледзячы на тое, што яна мае няпоўнагадовага сына.
Людміла стала вядомая ўвесну, калі выступіла ў стрыме Сяргея Ціханоўскага. Ролік з яе ўдзелам сабраў больш за мільён праглядаў.
Крыніца: @belsat