У гэтую сераду на нашых занятках будзе смачна! Да нас завітае кулінар і тэлевядоўца Сяржук Маркаў. С…

У гэтую сераду на нашых занятках будзе смачна! Да нас завітае кулінар і тэлевядоўца Сяржук Маркаў.

Спадар Сяржук разам з Іванам Кірчуком вядуць кулінарную перадачу з цудоўнай назвай “Еш, пакуль не запяеш”, дзе распавядаюць пра традыцыйныя беларускія стравы, гатуюць іх у сучасных умовах і, вядома, спяваюць. Пра традыцыйную беларускую кухню ў нас гутарка і пойдзе, а пры жаданні зможам і пра кухню тэлевізійную трошкі даведацца

Моўная частка і прыязная кампанія анонсу не патрабуюць: маем іх заўсёды. Далучайцеся, будзем рады бачыць!

17 лютага ў 19.00
Zoom (каб атрымаць спасылачку, пазначайцеся ў каментарах)