#цікавінкі
У літаратуры нам часта сустракаюцца словы – карчма і шынок. Чым адрозніваюцца гэтыя паняткі?
КАРЧМА — адзін з тыпаў грамадскай установы на беларускіх землях (піцейны, заезны дом, з пастаялым дваром, з навесам для коней, з памяшканнем для гандлю, з асобнымі памяшканнямі для прыезжых людзей). Карчма – ад слова “карэц” (коўш) – посуд, якім зачэрпвалі спіртныя напоі.
Шынок – падвід карчмы, у якім не было жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласна залю абслугоўвання ў карчме.
Карчміт (карчмар)
Гандляр, трымальнік карчмы;
Чалавек, які здатны да падману і ашуканства;
Чалавек, які займаецца таемным продажам гарэлкі.
Карчмаваць:
Рабіць па-гандлярску, прадаваць, гандляваць;
Махляваць, падманваць, выкарыстоўваць на сваю карысць;
Займацца дробным продажам.