Сябры, у сераду, 3 сакавiка, у 19.00 госцем нашай анлайн-сустрэчы стане вядомы прафесійны музыка, мультыінструменталіст, этнограф Сяржук Доўгушаў. Ён распавядзе нам шмат цікавага пра свае творчыя накірункі, якія сёння ўжо перараслі ў грандыёзную культурніцкую справу.
Думаем, не кожны ведае, што Сяржук з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком установы «ЭтнаТрадыцыя» (TRADYCYJA), дзейнасць якой накіравана на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры. «ЭтнаТрадыцыя» – гэта кола беларускіх абрадаў, шматлікія фальклорныя фестывалі, рэканструкцыя традыцыйнага строю, самабытныя анлайн-сустрэчы. Гэта і выпуск серыi ўнікальных CD-дыскаў – самага лепшага з беларускага фальклору, і канцэрты аўтэнтычных калектываў, і майстар-класы, і спеўныя сходы, этнаграфiчныя экспедыцыі…
Мы радыя прадставіць цізер праекта “Традыцыйны строй” і абвесціць прэм’еру першага відэароліка “Дамачаўскі строй”, якая адбудзецца на наступным тыдні. Крыху пазней вас чакае відэаролік Маларыцкага строя. Таксама мы рыхтуем штосьці яшчэ, але што – сачыце…