#цікавінкіЦі ведаеце вы, што ўжо ідзе Масленічны тыдзень? На кожны дзень гэтага тыдня прыпадае асабл…

#цікавінкі

Ці ведаеце вы, што ўжо ідзе Масленічны тыдзень? На кожны дзень гэтага тыдня прыпадае асаблівая справа.

Панядзелак (яшчэ мае назву “сустрэча”) — ішлі ў госці адзін да аднаго сваты. У гэты ж дзень рабілі пудзіла, з якім пасля хадзілі па вёсцы.

Аўторак (“зайгрыш”) — аглядалі нявест.

Серада (“лакамка”) — зяць прыходзіў на бліны да цешчы.

Чацвер (“разгул”) — пачыналася шырокае святкаванне Масленіцы з гульнямі, танцамі, вогнішчамі.

Пятніца (“цешчын вечар”) – цешча ішла на бліны да зяця.

Субота (“залоўчыны вячоркі”) — маладыя нявесткі запрашалі ў госці заловак і іншых родных мужа.

Даравальная нядзеля (“провады”) — людзі прасілі прабачэння адзін у аднаго, распальвалі масленічнае вогнішча і развітваліся з Масленіцай.