Сябры, мы вырашылі звярнуцца да вопыту калег з іншых гарадоў Беларусі і правесці ўтульны размоўны вечар! Маўленне – неад’емным складнік вывучэння мовы. Прапануем вам запарыць гарбату, узяць печыва і далучыцца да нас! Даведаемся адзін пра аднаго больш, вы маеце магчымасць стаць галоўнымі героямі нашай сустрэчы. Рыхтуйце свае гісторыі! А таксама пагутарым пра нашыя курсы, хочам пачуць вашыя пажаданні і прапановы! Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі Мова Нанова Віцебск, пішыце “+” у каментарах!