#мовананованабелсацеБеларусы паказалі, што маюць годнасць і гатовыя стаць на абарону сваіх правоў. С…

#мовананованабелсаце

Беларусы паказалі, што маюць годнасць і гатовыя стаць на абарону сваіх правоў. Самы час перайсці на наступны ўзровень, але дзеля гэтага спатрэбіцца рыторыка. Навошта рыторыка кожнаму беларусу – у новым выданні “Мова нанова”.

Кандыдат філалагічных навук, выкладчык лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягор Прыстаўка патлумачыць, ці пагражае Беларусі ўцечка мазгоў, а таксама распавядзе пра лацінскую мову. Чаму ён вырашыў вучыць лаціну ды старажытнагрэцкую? Наколькі лаціна мёртвая – і ці пагражае такі лёс беларускай мове? Якія лацінскамоўныя беларускія паэмы можна пачытаць у перакладзе на беларускую?

І, вядома, Ягор Прыстаўка правядзе кароткі майстар-клас, які дапаможа кожнаму зрабіцца больш упэўненым у сабе.

У граматычнай частцы будзем разбірацца, як правільна задаваць пытанні з часцінкаю “ці”. Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з “Дзіцячай заМовы”.

https://www.youtube.com/watch?v=2M9hQzpkzpQ