Сябры, у наступную сераду вяртаемся ў анлайн і запрашаем да нас эксклюзіўнага госця! Альберт Вяжбіцкі – польскі беларускамоўны журналіст, вандроўнік і блогер. Даведаемся, ці цяжка вучыць беларускую мову іншаземцу ды навошта. А таксама спытаем пра ўражанні ад нашай краіны, бо наш госць праехаў вандроўкай па ўсёй Беларусі і нават зрабіў серыю прыгодніцкіх ролікаў на YouTube! Адзначым, што Альберт у якасці госця дэбютуе менавіта на курсах Мова Нанова Віцебск, таму разлічваем на вашу актыўнасць і пытанні. Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі, стаўце “+” у каментарах. Да сустрэчы!