#тэорыямовыСамыя смелыя паспрабавалі вырашыць учорашняе заданне і адгадаць, адкуль бяруцца назвы бел…

#тэорыямовы

Самыя смелыя паспрабавалі вырашыць учорашняе заданне і адгадаць, адкуль бяруцца назвы беларускіх гарадоў і мястэчак. Ход думак правільны! Вось поўныя адказы:

1. Орша –  ад ракі Рша (пазней – Аршыца)
2. Лагойск – ад лог, лагчына, што пацвярджаецца ландшафтам
3. Кобрын – раней Кобрынь, ад назвы зніклага народа обры
4. Засвір – паселішча за возерам Свір
5. Брагін –  ад мянушкі ці прозвішча Брага, якое, у сваю чаргу, ад напою брага

Мова Нанова

Для тых, хто ўважліва чытаў наш пост пра айконімы, заданне – паспрабуйце вызначыць, адкуль узяліся гэтыя назвы:

1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін