Сябры, запрашаем далучыцца да літаратурнага анлайн-гуртка ў бліжэйшую сераду. Будзем гутарыць пра раман Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
Думка пра тое, што і ў няпростыя, супярэчлівыя часы былі людзі, верныя выcoкiм iдэaлам пpaўды, cпpaвядлiвacцi, дaбpa, робіць гэты твор надзвычай актуальным для нас сённяшніх. Паразважаць пра гэта вас і запрашаем.
Прыходзіць можна, нават калі твор не чыталі. Хто ведае, можа нашыя развагі натхняць вас на гэта?! Але ўсё ж да знаёмства з раманам заклікаем!