#мовананованабелсаце
Новы выпуск! Ва ўмовах пандэміі “Арт Сядзіба” прыдумала новыя спосабы папулярызаваць беларускую мову. Менеджарка Бася Пучынская распавядзе якія.
Хто звяртаецца да беларускае мовы? Ці бунтавала Бася супраць гадавання па-беларуску? Як сядзелася на Акрэсціна ў “лайтовы” час? Што за праект “Беларускамоўныя”? Як цяпер папулярызуе беларускую мову “Арт Сядзіба”? Як правільна рэагаваць на памылкі ў беларускім маўленні? Пра гэта – у гутарцы з Басяю Пучынскаю. У граматычнай частцы тлумачым, як правільна – “радыёактыўны” ці “радыеактыўны”? У “Дзіцячай заМове” распавядаем, ці ёсць слова “пагода” ў беларускай мове і як правільна казаць – “у Беларусь” ці “на Беларусь”.