#слоўнікБеларускія дарогіНа вашай вуліцы ўжо заклеілі ямы на асфальце, што ўтварыліся пасля марознай…
Беларускія дарогі
На вашай вуліцы ўжо заклеілі ямы на асфальце, што ўтварыліся пасля марознай зімы? Як што, бярыце наш тэматычны “дарожны” слоўнік і смела пішыце адпаведны зварот на роднай мове!
І трошкі гісторыі, канешне.
У часы ВКЛ было некалькі транспартных накірункаў: Полацк-Віцебск-Смаленск, Полацк-Браслаў-Вільня, Варшава-Гародня-Вільня, Гародня-Нясвіж-Слуцк, Берасце-Луцк і іншыя. У Статуце ВКЛ 1588 г. была замацавана заканадаўчая база, якая рэгламентавала габарыты дарог, правілы праезду па іх, дарожныя павіннасці (ўтрыманне і рамонт дарог) ды іншае. Пачалі рабіць брукаванкі, тэхніка іх будавання захавалася да нашых часоў.
У Расейскай імперыі пачатак будавання дарог лічыцца 1722г, калі быў сенацкі ўказ аб будаўніцтве грунтовай дарогі Пецярбург-Масква.
Дарогі на тэрыторыі Беларусі ў 17-18 стагоддзях будаваліся па еўрапейскіх нормах, пачалі прымяняць геадэзічныя інструменты. У 19 стагоддзі ўжо была дастаткова разгалінаваная сетка мясцовых і транзітных дарог, як Масква-Варшава, Пецярбург-Кіеў. Гэтыя дарогі былі выкананы па сістэме Мак-Адама (шчэбневае пакрыццё, пясчаная аснова, папярэчны профіль). Усе дарогі былі разлічаны пад гужавы транспарт, і толькі з развіццём аўтатранспарту ў 20 ст. дарогі сталі аўтамабільнымі.
Цяпер агульная працягласць дарог у Беларусі складае 102,4 тыс. км, з якіх 88,6 тыс. км маюць цвёрдае пакрыццё. Працягласць вуліц складае 15,5 тыс. км.
На сучасным этапе ў якасці дарожна-будаўнічых матэрыялаў шырока выкарыстоўваюць:
пясок і друз – рус. щебень;
бітум і цэмент;
асфальта- і цэментабетон.
Кожная дарога праходзіць наступныя жыццёвыя стадыі:
пошукі – рус. изыскания;
праектаванне;
будаванне – рус. возведение;
утрыманне – рус. содержание;
рамонт і рэканструкцыю.
Дарога складаецца з:
землянога палатна і водаадводных збудаванняў;
дарожнага пакрыцця;
штучных збудаванняў;
тэхнічных сродкаў арганізацыі руху;
інжынернага абсталявання.
Адлік адлегласцяў на дарогах з Менску здясняецца ад Кастрычніцкай плошчы, а ў іншых населеных пунктах ад спецыяльных знакаў каля пошты.
А тут можна паглядзець цікавыя архіўныя фоткі, як будаваліся беларускія дарогі дзесяцігоддзі таму:
https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-200/cikavinki-fota-budaunictva-darog.html