#слоўнікПрацоўная субота…А ўсе думкі пра вясну, адпачынак і, можа быць, рыбалку? Ці ёсць сярод наш…
Працоўная субота…А ўсе думкі пра вясну, адпачынак і, можа быць, рыбалку? Ці ёсць сярод нашых чытачоў рыбакі?
Звычайны слоўнік па тэме “Рыбалка” вы можаце прачытаць тут: https://www.movananova.by/zaniatki/slounik-mova-nanova-rybalka.html
А тут мы апублікуем нешта надзвычай цікавае – беларускі рыбалоўны жаргон. Так, ёсць і такое!
Барада – моцна заблытаная лёска
Тэлевізар – браканьерская сеткавая снасць кубічнай формы
Падвох – рыбак-падводнік
Пінгвін – рыбак на лёдзе
Джыгіт – рыбак, які займаецца джыгавай лоўляй
Мясарубка – безынерцыйная рыбалоўная шпуля
Катлета – прыкорм, злеплены ў форме шайбы
Морква – прыкорм, злеплены ў форме конуса
Паркоўка, паркаваць – вылавіць рыбу і пасадзіць у рыбнік
Сундук – судак
Лаўрушка – дробная гусцяра ці падлешчык
БЧБ – камбінаваная насадка з апарыша і матыля
Зубасты, кракадзіл, мамка, ножык, плямісты, шнурок, травянка, шчупакабра – пра шчупака
Піпісон, рознарыбіца, шалупень, жыўцовы памер, карлікавая, нанарыбка, моладзь, недамерак, сікельда, сікіляўка – пра дробную рыбу
Лапаць, ляшчара, саплівы, падлец – пра ляшча
ОБТ – олд беларашн традзішн, выпіўка на рыбалцы
Абрэз – перакусванне рыбай лёскі
Бель, белая рыба – недрапежная рыба
Дарожыць – лавіць на спінінг з чоўна, які рухаецца на вёслах
Гэта толькі малая частка рыбалоўнага жаргону. Поўны слоўнік, складзены Ігарам Крэбсам, можна спампаваць тут: https://www.movananova.by/zaniatki/cikavinki-slounik-rybalounaga-zhargonu.html