Даражэнькія, маем ажно 2 сустрэчы на гэтым тыдні! Традыцыйныя нашы заняткі пройдуць у чацвер. Скарыстаемся велікодным настроем і паразмаўляем пра тое, як змяняліся дамінуючыя веравызнанні на тэрыторыі нашай краіны, ці сапраўды для беларусаў была характэрна рэлігійная талерантнасць і як рэалізоўваліся словы князя Гедыміна: “Няхай кожны шануе Бога па-свойму. Ва ўсіх нас адзін Бог”. У госці на дас завітае доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч!
6 траўня ў 19.00 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
P.S. Нагадваем пра літаратурны анлайн-гурток, на якім абмяркуем раман Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Сустракаемся ў сераду, 5 траўня, а 19-й гадзіне.