Сябры, вітаем! Як і абяцалі, паспрабуем зладзіць гутарковую сустрэчу. Не будзе традыцыйнай моўнай ча…

Сябры, вітаем!
Як і абяцалі, паспрабуем зладзіць гутарковую сустрэчу. Не будзе традыцыйнай моўнай часткі, не будзе адмысловага госця. Гасцямі будуць усе прысутныя)

Гутарыць будзем пра падарожжы, спантанныя і запланаваныя: што яны значаць для нас? якія найбольш запомніліся ці ўразілі? пра што маем памятаць, выпраўляючыся ў чарговы шлях?

Спадзяемся, што атрымаецца і мову папрактыкаваць, і досведам падзяліцца, і натхненне на новыя вандроўкі атрымаць

30 чэрвеня ў 19.00
Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)