
4 лістапада 1887 года нарадзіўся Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) – беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Цішка Гартны мог стаць першым Народным паэтам Беларусі — у 1923 пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў надаць яму такое званне. З невядомых прычын пастанова не была зведзена ў жыццё. Рэпрэсаваны саветамі. Памёр 11 красавіка 1937 года ў Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх, а па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам.