​​Мікалай Аўтуховіч 18 дзён трымае сухую галадоўку. Сёння яго не было на судовым пасяджэнні, і ні ад…

​​Мікалай Аўтуховіч 18 дзён трымае сухую галадоўку. Сёння яго не было на судовым пасяджэнні, і ні адвакат, ні родныя не ведаюць, што з ім. Адзінае патрабаванне Мікалая – каб зноў пачалі перадаваць лісты ад яго старэнькай мамы.

Здаецца, Хэмінгуэю належыць фраза “чалавека можна знішчыць, але нельга перамагчы”. Зразумела, што перамагчы Аўтуховіча ў пачвар не атрымалася. Зараз яны імкнуцца знішчыць яго.

Мы не ведаем, колькі гадоў турмы прысудзіць у будучыні сапраўдны суд усім гэтым суддзям, пракурорам, ахоўнікам, турэмным лекарам. Але мы ведаем адно: ім не знойдзецца месца ў Беларусі. Іх будуць называць забойцамі. Іх дзеці зменяць прозвішчы, а бацькі назаўжды будуць адчуваць сорам.

Бо народ памятае не толькі подзвігі герояў, такіх, як Мікалай Аўтуховіч. Мы памятаем імя кожнай пачвары, што гатовая забіць чалавека толькі таму, што зламаць яго не атрымалася.

І мы не адступімся, бо за намі – нашыя палітвязні, за намі Мікалай Аўтуховіч. І мы не можам падвесці іх.

Свабоду Мікалаю Аўтуховічу!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!