«Калі на неба глядзіш праз краты,
не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.
Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман —гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.
Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.
І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне».
© Андрэй Валер’евіч Аляксандраў, журналіст і медыяменеджар, асуджаны да 14 гадоў калоніі па “справе БелаПАН”.
Чыстага мірнага неба і добрай ночы, даражэнькія
@mog_drive
не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.
Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман —гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.
Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.
І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне».
© Андрэй Валер’евіч Аляксандраў, журналіст і медыяменеджар, асуджаны да 14 гадоў калоніі па “справе БелаПАН”.
Чыстага мірнага неба і добрай ночы, даражэнькія
@mog_drive